Пералік высокатэхналагічных тавараў

Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі пераліку
высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь

Дэпартамент па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь інфармуе аб зацвярджэнні пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.11.2017 №839 новай рэдакцыі пераліку высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь.

З тэкстам пастановы можна азнаёміцца тут

Даведачна:

У адпаведнасці з пунктам 7 артыкула 142 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыбытак арганізацый, атрыманы ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, уключаных у пералік высокатэхналагічных тавараў, абкладаецца падаткам на прыбытак па стаўцы 10%, за выключэннем выпадку, устаноўленага падпунктам 1.13-3 пункта 1 артыкула 140 гэтага кодэкса, а менавіта: ад падаткаабкладання падаткам на прыбытак вызваляецца прыбытак арганізацый, атрыманы ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, якія з'яўляюцца высокатэхналагічнымі ў адпаведнасці з пералікам, што вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у выпадку, калі доля выручкі, атрыманай ад рэалізацыі такіх тавараў, складае больш за 50% агульнай сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, уключаючы даходы ад прадастаўлення ў арэнду (лізінг) маёмасці.