вул. Баўмана, 6

Забудова вул. Баўмана
г. Гомель, вул. Баўмана, 6

Жылы цагляны 2-павярховы ў планебудынак ўяўляе сабой прамавугольнік.

Дэкор фасадаў просты і стрыманы. Галоўны фасад падзелены на два ярусы шырокім карнізам.

Цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам. Плоскасці і фасада, і рызаліту фланкіраваныя лапаткамі. Строгі рытм сцен задаецца шэрагам прастакутных аконных праемаў з дробнай раскладкай. Другі паверх (ен жа другі ярус) больш насычаны аздабленнем. Лапаткі, што вырастаюць з дэкору першага паверха, упрыгожаны арачнымі нішамі з дэкаратыўнай тынкоўкай. Арачны матыў падтрыманы і формай аконных праемаў рызаліта. Завяршаецца галоўны фасад стужкай і ступеньчатым карнізам.

Вуліца Баўмана стала фармавацца ў пачатку XIX ст. Старадаўняе яе найменне – Баярская – звязана з Баярскім (цяпер – Білецкім) спускам. Пазней вуліца стала месцам жыхарства заможных слаеў грамадства. У 1919 г.яна была названа ў гонар Якава Свярдлова, а ў 1957 г. –пераназвана ў гонар рускага рэвалюцыйнага дзеяча Н.Э. Баўмана.

Дом па вул.Баўмана, 6 быў пабудаваны ў першай чвэрці ХХ ст. (дакладных звестак не захавалася). Абапіраючыся на карту Гомеля 1913 г.і адрасныдаведнік«Увесь Гомель» за 1913 – 1915 гг. можна меркаваць, што ў дадзеным будынку ў той час магло размяшчацца гарадское паліцэйскае ўпраўленне.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак быў разбураны. У тэхнічных дакументах маюцца звесткі, што яго пачалі аднаўляць пасля вайны ў 1946 г.з разбуранай скрыні. Работы былі скончаны ў 1948 г.
Маюцца звесткі, што з 1963 г.па 1982 г. будынак быў ва ўласнасці домаўпраўлення № 1 Цэнтральнага раена і выкарыстоўваўся, як жылы. У 2003 г. дом прызналі непрыдатным для пражывання і вывелі са складу жылога фонду.

З 2004 г.будынак выкарыстоўваецца як адміністрацыйна-гаспадарчы. У 2004 г. была праведзена рэканструкцыя будынка з прыбудовай. З 2015 г. будынак знаходзіцца на балансе ДУ «Бабруйскаеэксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл».

image001.jpgВул. Баўмана, дом №6.  Здымак 2012 г.

image002.jpgВул. Баўмана, дом №6. Здымак 2023 г.