вул. Баўмана, 8

Забудова вул. Баўмана
г. Гомель, вул. Баўмана, 8

2-павярховы цагляны будынак, які мае ў плане Г-падобную форму.

Дэкаратыўнае аздабленне фасадаў простае і стрыманае. Галоўны фасад карнізам падзелены на 2 ярусы. Больш насычаны дэкорам першыя ярус (першы паверх). Рытм задаецца чаргаваннем неглыбокіх рызалітаў і падтрымліваецца шэрагам прамавугольных аконных праемаў з дробнай раскладкай, а таксама прамавугольнымі неглубокімі нішамі ў міжаконнях. Прафіляваныя падваконнікі з'яўляюцца часткай карніза. Пад імі месцяцца неглыбокія прастакутныя нішы, якія ўтвараюць партал. Высокі цокаль будынка аформлены ў выглядзе неглыбокіх прыступак.

Вокны другога паверха сціпла дэкараваны вузкімі прафіляванымі падваконнікамі. Па ўсім перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз.

Вуліца Баўмана стала фарміравацца ў пачатку XIX ст. старадаўняе яе найменне – Баярская – звязана з Баярскім (цяпер – Білецкім) спускам. Пасля вуліца стала месцам жыхарства заможных слаеў грамадства. У 1919 г. яна была перайменавана ў гонар Якава Свярдлова, а ў 1957 г. стала называцца ў гонар рускага рэвалюцыйнага дзеяча М.Э. Баўмана.

Будынак быў пабудаваны ў 1917 г. У першай палове ХХ ст. ен, магчыма, выкарыстоўваўся як адміністрацыйны, затым з 1958 г. частка будынка – 2 паверх – як жылая, частка – як адміністрацыйная. У часы Вялікай Айчынай вайны дом быў часткова разбураны, і ў 1950-х гг адноўлены.

У цяперашні час будынак выкарыстоўваецца ў якасці адміністрацыйнага. Тут размяшчаецца Гомельскія абласны і гарадскі Саветы ветэранаў, а таксама Савет ветэранаў Цэнтральнага (г.Гомеля) раёна.

image001.jpgВул. Баўмана, дом №8. Здымак 2012 г.

image002.jpgВул. Баўмана, дом №8. Здымак 2012 г.