вул. Ланге, 17

г. Гомель, вул. Ланге, 17
Комплекс будынкаў

Комплекс складаецца з двух будынкаў, аб’яднанных у адзіную аб’емна-прасторавую кампазіцыю. Асобныя элементы мастацкага афармлення інтэр’ераў помнікаў уяўляюць каштоўнасць.

Будынак па вул. Ланге, 17 (Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр) складаецца з двух прамавугольных у плане аб’емаў – 2-павярховага з актавай залай на 800 месцаў і прыбудаванага да яго адмінісірацыйнага 4-павярховага. У кампазіцыі вылучанецца паўкруглы ў плане аб’ем, размешчаны над вуглавым уваходам. Галоўны фасад аздоблены вялікім вітражом фае, на другім паверсе падзелены жалезабетоннымі рэбрамі. Цокальная частка будынка аздоблена шэрым гранітам, рэбры –  дэкаратыўнай тынкоўкай пад граніт. У афармленні інтэр'ераў выкарыстаны мармур, туф, ракушачнік, алюміній, дрэва.

Будынкі па вул. Ланге 5 і 17 праектаваліся, як адзіны комплекс, які складаўся з Гомельскага абкома Камуністычнай партыі Беларусіі і Дома палітасветы, злучаных трохпавярховым блокам сталовай. У 1975 г. быў пабудаваны Дом палітасветы (архітэктары Л.Ж.Тамкоў, 1.Ф. Бурлака, В.І. Ціхава), у 1981 г. – будынак абкома (арх. В.І. Комар, Р.К. Ціхаў). Такое функцыянальнае прызначэнне помніка захоўвалася да 1992 г. Пасля ў першым з будынкаў размясціўся Гомельскі абласны цэнтр культуры і інфармацыі (цяпер ДУ «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр»), у другім – Гомельскі медыцынскі інстытут (з 2003 г. установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт») і ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкома.

image001.jpg

image002.jpgВул. Ланге. Будаўніцтва Гомельскага абласнога камітэта Кампартыі Беларусі. Здымкі 1981 г.

image003.jpgВул. Ланге, 17. Фота 2023 г.