вул. Ланге, 5

г. Гомель, вул. Ланге, 5
Комплекс будынкаў

Комплекс складаецца з двух будынкаў, аб’яднанных у адзіную аб’емна-прасторавую кампазіцыю. Асобныя элементы мастацкага афармлення інтэр’ераў помнікаў яўляюць каштоўнасць.

Будынак па вул. Ланге, 5 (Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) складаецца з двух аб’емаў – асноўнага корпуса, 7-павярховага, прамавугольнага ў плане, да якога з боку дваравого фасада прыбудаваны аб’ем залы паседжанняў на 450 месцаў. Пластыку сіметрычнага галоўнага фасада ўтварае мерны рытм трохкутных рэбраў, абрамленні прамавугольных вокнаў. Будынак завершаны шырокім карнізам. Фасады апрацаваны тынкоўкай, сцены 1-га паверха і трохчасткавы партал уваходнай групы – чырвоным гранітам. Унутраная планіроўка калідорная. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны мармур, фільзіт, дрэва.

Будынкі па вул. Ланге 5 і 17 праектаваліся, як адзіны комплекс, які складаўся з Гомельскага абкома Камуністычнай партыі Беларусіі і Дома палітасветы, злучаных трохпавярховым блокам сталовай. Будынак Гомельскага абкома быў пабудаваны ў 1981 г. (арх. В.І. Комар, Р.К. Ціхаў). Такое функцыянальнае прызначэнне помніка захоўвалася да 1992 г. Пасля ў будынку па адрасе Ланге, 5 пачаў працаваць Гомельскі медыцынскі інстытут (з 2003 г. – установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт») і ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкома.

image001.jpgСкрыжаванне вул. Савецкая і вул. Ланге. Будынкі Гомельскага абкама і Дома палітпрасветы з'явяцца злева ў глыбіні квартала. Здымак 1960 г.

image002.jpgВул. Ланге, 5. Фота 2023.