пр. Леніна, 23

Забудова пр. Леніна,
г. Гомель, пр. Леніна, 23

Будынак № 23 па пр. Леніна ўяўляе сабой прамавугольны ў плане 4-павярховы аб'ем. Цокаль апрацаваны глыбокім рустам, які імітуе буйную муроўку.У левай частцы знаходзіцца праезд у двор. Убранне дваравога фасада сціплае.

Галоўны фасад атынкаваны. Уваходная група імітуе партал, які складаецца з падвоеных канеліраваных карынфскіх пілястраў пад антаблементамі, злучаных складаным архівольтам з раслінным арнаментам. Паміж пілястраў змешчаны картушы з 5-канцовай зоркой. Прамавугольны дзесюдзепорт упрыгожаны барэльефам з вазай і садавінай пад расліннай гірляндай.

Дынаміку фасаду дадае аздабленне балконаў. На трэцім паверсе яны дэкарыраваны балюстрадамі і вуглавымі тумбамі з рэльефнымі выявамі кветак у вазонах. Кансольная пліта аздоблена стужкамі з  дэнтыкуламі, кесонамі. Балконы чацвертага паверха маюць каванаю агароджу геаметрычнага малюнка. Вертыкалі з крайнімі балконамі выдзелены пілястрамі з карынфскімі капітэлямі. Завершаны фасад карнізам з мадульенамі, над якім размешчаны балюстрадны парапет.

Прадвеснікам пр. Леніна стала вуліца Рэчыцкая – самая шматлюдная ў XVI–XVIII стст. Сам праспект пачаў складвацца ў XIX ст., калі распачаў работы па перапланіроўцы горада М.П. Румянцаў. Пасля з’яўлення ў Гомелі чыгункі вул. Замкавая (такое было яе найменне) стала промнем, што злучыў дзве гарадскія плошчы – Саборную (зараз – Леніна) і Вакзальную.  У 1923 г. вуліца атрымала назву ў гонар Луначарскага. У сярэдзіне 1930-х гг. яна ўжо мела назву Комсомольскай. У гады Вялікай Айчынай вайны была амаль цалкам зруйнавана. У 1960 г. вуліца стала праспектам Леніна. Новая забудова ўтварыла даволі цэласны архітэктурны ансамбль. У афармленні экстэр'ераў былі аб’яднаны матывы класіцызму і богаты дэкор з савецкай сімволікай.

Проект дома № 23 быў распрацаваны ў 1954 г. гомельскім архітэктарам Наталлей Рыгораўнай Калінічэнка. Будаўніцтва здзейснена ў 1958 – 1960-х гг., ў I960 г. ен быў прыняты ў эксплуатацыю як інтэрнат дарожна-будаўнічага тэхнікума. Функцыянальнае прызначэнне будынка не змянілася да сенняшнега дня.

image001.jpgПраспект Леніна, дом №23. Здымак 2013 г.

image002.jpgПраспект Леніна, дом №23.