Навіны

2 жніўня - Дзень чыгуначніка

Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў віншуюць рабочых, спецыялістаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі і ветэранаў галіны з прафесійным святам!

Чыгунка была і застаецца адным з асноўных відаў транспарту, магутным стымулам для развіцця прамысловай вытворчасці.

За час плённай дзейнасці супрацоўнікі сталёвых магістраляў стварылі адладжаную сістэму транспартнай інфраструктуры краіны, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне яе эканамічнага патэнцыялу, задавальненне патрэб рэспублікі ў грузавых і пасажырскіх перавозках.

Праца работнікаў Беларускай чыгункі ўжо доўгія гады з'яўляецца сімвалам надзейнасці, адказнасці і высокага майстэрства, а прафесія чыгуначніка была і застаецца адной з прэстыжных у грамадстве.

Жадаем вам моцнага здароўя, асабістага шчасця, матэрыяльнага дабрабыту, далейшых поспехаў у стваральнай працы на карысць роднага горада!

Старшыня
Гомельскага гарадскога
выканаўчага камітэта

П. А. Кірычэнка

Старшыня
Гомельскага гарадскога
Савета дэпутатаў

Н.Н.Кавалевіч