Навіны

На вуліцы Якуба Коласа ў Гомелі з'явілася новае месца для заняткаў спортам

Новая пляцоўка для заняткаў варкаўтам з'явіцца на вуліцы Якуба Коласа, паведамляе newsgomel.by.

Турнікі размясціліся акурат паміж інтэрнатам і корпусам аўтамэханічнага каледжа. Месца пад пляцоўку было выбрана не проста так. Па словах дырэктара ўстановы і дэпутата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў па Рабочай выбарчай акрузе № 9 Генадзя Казлова, у аўтамеханічным каледжы навучаецца каля 1100 дзяцей. З іх больш за дзвесце пражываюць побач, у інтэрнаце.

6f0b83c397625eda9dd2524d3bcf4653.jpg

– Сёння ў моладзі вельмі папулярныя заняткі варкаўтам, – тлумачыць Генадзь Казлоў. – Таму мы ў групе каледжа ў сацыяльнай сетцы правялі апытанне аб тым, як хлопцы ставяцца да ідэі стварэння падобнай пляцоўкі ў нас. Атрымалі шмат станоўчых водгукаў. Таксама ідэю падтрымаў дэпутацкі корпус. Дэпутаты з задавальненнем адгукнуліся на гэтую ініцыятыву.

Быў падрыхтаваны макет пляцоўкі. Перайшлі да ўвасаблення ідэі ў жыццё. Варта адзначыць, што ва ўсіх працэсах, ад вытворчасці да ўстаноўкі і афарбоўкі турнікоў, актыўны ўдзел прымалі навучэнцы каледжа. На ўсё пра ўсё сышло каля двух тыдняў.

f4bd7521d41d1de5207778461ab90bcd.jpg

– Мы цяпер зрабілі зачын, – каментуе Генадзь Казлоў. – У далейшым паглядзім, як гэты гарадок будзе запатрабаваны. Я думаю, што жадаючых займацца тут будзе дастаткова. Месцы для пашырэння пляцоўкі хапае. Думаю, мы будзем працягваць дадаваць розныя турнікі.

 "Гомельскія ведамасці"