Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Рэестр бытавых паслуг

Рэестр бытавых паслуг

З 1 снежня 2014 года уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 года № 371 "Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь".

Дзяржаўны інфармацыйны рэестр "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь" будзе змяшчаць звесткі:

• аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, відах бытавых паслуг, формах бытавога абслугоўвання;

• аб аб'ектах бытавога абслугоўвання насельніцтва, у якіх аказваюцца бытавыя паслугі;

• зводныя дадзеныя аб стане бытавога абслугоўвання насельніцтва -

• аналіз сферы бытавога абслугоўвання на аснове абагульнення, інтэрпрэтацыі даных, унесеных у рэестр, з мэтай раскрыцця, вывучэння магчымасцей развіцця бытавога абслугоўвання як галіны ў цэлым, так і асобных відаў паслуг.

Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні бытавых паслуг, усе суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці абавязаны зарэгістравацца ў дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь", незалежна ад таго, аказваюць яны бытавыя паслугі на 01.12.2014, альбо толькі маюць намер іх аказваць.

Пры гэтым Указам устаноўлены гранічны тэрмін для суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі, абавязковай рэгістрацыі ў рэестры - 1 чэрвеня 2015 года.

Парадак рэгістрацыі ўстаноўлены Палажэннем аб дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь", зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2014 № 1108.

Згодна з дадзеным Палажэннем падставай для ўключэння звестак у Рэестр бытавых паслуг з'яўляюцца заявы суб'екта, які аказвае бытавыя паслугі, аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг, унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, унесеныя ў Рэестр бытавых паслуг.

Заявы падпісваюцца індывідуальным прадпрымальнікам або кіраўніком юрыдычнай асобы (іншай асобай, упаўнаважанай у адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі дзейнічаць ад імя юрыдычнай асобы) і прадстаўляюцца ў гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў г. Мінска па месцы рэгістрацыі або па месцы знаходжання аб'екта на папяровым носьбіце шляхам асабістага звароту, па пошце або ў выглядзе электронных дакументаў праз адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.

Суб'ект, які аказвае бытавыя паслугі, у выпадку стварэння новага аб'екта бытавога абслугоўвання, арганізацыі дадатковай формы бытавога абслугоўвання прадстаўляе ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы заяву аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг.

Пры неабходнасці ўключэння ў Рэестр бытавых паслуг звестак адносна некалькіх аб'ектаў бытавога абслугоўвання і (або) форм бытавога абслугоўвання суб'ект, які аказвае бытавыя паслугі, прадстаўляе заявы асобна па кожным аб'екце бытавога абслугоўвання і (або) форме бытавога абслугоўвання ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы на працягу трох працоўных дзён:

• разглядаюць заявы, ажыццяўляе зверку звестак у заявах на адпаведнасць звесткам, якія змяшчаюцца ў ГІР ЕГР і ГІР ГРП;

• перадаюць па каналах сувязі ў Міністэрства гандлю звесткі, якія змяшчаюцца ў заявах, для прыняцця рашэння аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг з выдачай пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг;

• паведамляюць суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі:

• аб невыкананні патрабаванняў да форм або зместу заяў;

• аб прадстаўленні заяў у неналежны (не адпаведны па тэрытарыяльнай прыкмеце) орган, упаўнаважаны на фарміраванне тэрытарыяльных баз даных;

• аб неадпаведнасці звестак, прадстаўленых суб'ектам, які аказвае бытавыя паслугі, звесткам, якія змяшчаюцца ў ГІР ЕГР і ГІР ГРП;

• аб прадстаўленні недакладных звестак, неабходных для ўключэння ў Рэестр бытавых паслуг.

Міністэрствам гандлю выдаецца пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг па ўстаноўленай ім форме суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі, у выпадках:

• уключэння звестак у Рэестр бытавых паслуг;

• унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг, якія пацягнулі змяненне звестак, якія змяшчаюцца ў пасведчанні аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг. Пры гэтым пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг, раней выдадзенае суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі, спыняе дзеянне аўтаматычна.

У выпадку страты пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг, яго непрыдатнасці і ў іншых аналагічных выпадках Міністэрствам гандлю выдаецца дублікат такога пасведчання.

Пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг падпісваецца Міністрам гандлю або ўпаўнаважаным ім намеснікам Міністра, у тым ліку пры дапамозе электроннага лічбавага подпісу.

Пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг не пазней за пяць працоўных дзён з дня атрымання па каналах сувязі тэрытарыяльных баз дадзеных выдаецца Міністэрствам гандлю адным з наступных спосабаў:

• шляхам перадачы адпаведнаму органу, упаўнаважанаму на фарміраванне тэрытарыяльных баз даных, у выглядзе электроннага дакумента праз адзіны партал электронных паслуг ААІС для наступнай выдачы суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі;

• шляхам перадачы непасрэдна суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі, у выглядзе электроннага дакумента праз адзіны партал электронных паслуг ААІС;

• на папяровым носьбіце пры асабістым звароце суб'екта, які аказвае бытавыя паслугі, або ўпаўнаважанай ім асобы.

Заява аб выключэнні звестак з Рэестра бытавых паслуг прадстаўляецца суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу аднаго месяца з дня:

• спынення суб'ектам, які аказвае бытавыя паслугі, адпаведнай дзейнасці, у тым ліку ў аб'екце бытавога абслугоўвання, або спынення аказання бытавых паслуг без аб'екта бытавога абслугоўвання;

• занясенні ў АДР запісы:

• аб спыненні дзейнасці юрыдычнай асобы - суб'екта, які аказвае бытавыя паслугі, далучанага да іншай юрыдычнай асобы;

• аб дзяржаўнай рэгістрацыі зноў узнікшых юрыдычных асоб пры рэарганізацыі юрыдычных асоб у форме зліцця, выдзялення або падзелу.

Інфармацыя з Рэестра бытавых паслуг прадастаўляецца шляхам:

• размяшчэння на афіцыйным сайце Міністэрства гандлю ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт у адкрытым доступе звестак аб суб'ектах, якія аказваюць бытавыя паслугі ў Рэестры бытавых паслуг;

• аказання электронных паслуг праз адзіны партал электронных паслуг ААІС юрыдычным асобам, у тым ліку дзяржаўным органам, іншым дзяржаўным арганізацыям, і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Плата за ўключэнне звестак у Рэестр бытавых паслуг, унясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг, выключэнне звестак, унесеных у Рэестр бытавых паслуг, выдачу пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг не спаганяецца.

________________________________________

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.07.2014 № 371 "Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь"

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2014 № 1108 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь"

Пералік відаў бытавых паслуг, якія падлягаюць уключэнню ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь" (гл.тут)


Формы заяў для ўнясення звестак у рэестр бытавых паслуг зацверджаны пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022 г. №6:

- Форма заявы аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь для суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі ў аб'екце бытавога абслугоўвання (дадатак 1);

- Форма заявы аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь для суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі без аб'екта бытавога абслугоўвання (дадатак 2);

- Форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь, для суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі ў аб'екце бытавога абслугоўвання (дадатак 3);

- Форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь, для суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі без аб'екта бытавога абслугоўвання (дадатак 4);

- Форма заявы аб выключэнні звестак з Рэестра бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь (дадатак 5).

Дакументы падаюцца ў службу «Адно акно» гарвыканкама, праспект Леніна, д. 32, т. 53-64-85, т/ф 51-18-54.

Адказнае структурнае падраздяленне гарвыканкама за выкананне адміністрацыйнай працэдуры – ўпраўленне гандлю і паслуг гарвыканкама.

Кантактныя дадзеныя:

- намеснік начальніка ўпраўлення – Буракова Святлана Валер'еўна, тэл. 34 77 51, каб. 104;

- галоўны спецыяліст аддзела таварных рэсурсаў грамадскага харчавання і платных бытавых паслуг – Тарасенка Наталля Васільеўна, тэл. 34 77 58, каб.  № 105.