Пытанне-адказ
Пытанне: На якія льготы мае права шматдзетная сям'я?
Адказ: У Беларусі шматдзетнай лічыцца сям'я з трыма ці больш дзецьмі. Статус шматдзетнай сям'і пацвярджаецца пасведчаннем. У нашай краіне прадастаўляюцца льготы шматдзетным сем'ям для аблягчэння выхавання і ўтрымання дзяцей – сацыяльныя, жыллёвыя, падатковыя, адукацыйныя і іншыя.
Шматдзетныя сем'і маюць права на дапаможнікі і выплаты па нараджэнні і выхаванні дзяцей. Маюць права на:
- адрасную сацыяльную дапамогу - на штомесячную сацыяльную дапамогу пры крытэрыі патрэбнасці - да 115 % БПМ у сярэднім на душу насельніцтва, на аднаразовую сацыяльную дапамогу ў цяжкай жыццёвай сітуацыі - з сярэднедушавым даходам менш за 150 % БПМ;
- на забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей да 2 гадоў;
- на аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года ў памеры 30% БПМ.
З 2015 года шматдзетныя сем'і атрымліваюць сямейны капітал у памеры 10.000 дол.
Самая запатрабаваная льгота – жыллёвая. Шматдзетныя сем'і могуць атрымаць ільготны крэдыт або бязвыплатную субсідыю на будаўніцтва або набыццё жылля, могуць атрымаць фінансавую дапамогу на пагашэнне запазычанасці па выдадзеных ільготных крэдытах. У шматдзетных сем'яў ёсць магчымасць атрымаць участак для будаўніцтва загараднай хаты.
Для дзяцей са шматдзетных сем'яў прадугледжаны: ільготы на аплату харчавання ў дашкольнай установе (50%), бясплатнае харчаванне ў школе, ільгота на карыстанне падручнікамі ў школе (50%), бясплатнае навучанне ў школах мастацтваў, бясплатная пуцёўка ў лагер адзін раз у год, пераважнае права на залічэнне ў навучальную ўстанову і на аплату вышэйшай або сярэдняй адукацыі (40% з другога курса пры добрай паспяховасці).
Шматдзетныя бацькі мае права на:
- дадатковы штотыднёвы аплачваны выходны;
- ільготы пры выплаце падаткаў;
- ільготы для шматдзетных маці, якія выхавалі пяць і больш дзяцей, пры назначэнні датэрміновай пенсіі.
- на ўзнагароджанне ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей з аднаразовай грашовай выплатай у памеры 5 БПМ.)