Новости

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Мележа ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прадстаўляе праект «Вялікае – у звычайным»

Праект «Вялікае – у звычайным».

Сярод гарадскіх бібліятэк ёсць бібліятэка асаблівая – бібліятэка-філіял №1, якая носіць імя Івана Мележа. Знаходзіцца яна ў мікрараёне «Валатава» па адрасе: вул. Свірыдава, 43. З нагоды юбілея знакамітага земляка бібліятэка падрыхтавала для чытачоў цікавыя мерапрыемствы. На выставачным комплексе, які распавядае аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, экспануюцца рэдкія выданні кніг Івана Мележа розных гадоў. На працягу дня чытачы маюць магчымасць прыняць удзел ў інтэрактыўным  мерапрыемстве  – інтэлектуальным коле «Мележ вядомы і невядомы».

Вельмі спадабалася наведвальнікам юбілейная праграма «Вялікае – у звычайным» з літаратурнай дэгустацыяй «Кошык куранёўскіх прысмакаў», якая прайшла напярэдадні.

На працягу месяца ва ўсіх гарадскіх бібліятэках праходзяць выставы і мерапрыемствы. Больш падрабязна даведацца пра іх можна ў Анонсе мерапрыемстваў на сайце ўстановы.

6 лютага ў 15.00 і 16.00 у бібліятэку імя І. Мележа запрашаюць членаў клуба «Чароўная муза» на літаратурную вечарыну «Жыў лёсам людзей на балоце».

8 лютага ў 13.45 у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбудзецца літаратурны квэст для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа «Незвычайны востраў – Курані...» па раману «Людзі на балоце» Івана Мележа.

У анлайн-фармаце на сайце ўстановы і ў сацыяльных сетках можна:
пазнаёміцца з новым інфармацыйным рэсурсам «Пісьменнікі ў адзін клік».
Рэсур створаны з нагоды аб’яўлення на Гомельшчыне 2021 года Годам класічнай літаратуры і чытання, а таксама юбілейных дат народных пісьменнікаў Беларусі, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Ён змяшчае спіс публікацый і інтэрнэт-матэрыялаў аб пісьменніках, а таксама поўныя тэксты мастацкіх твораў, размешчаных у сетцы Інтэрнэт.
► пазнаёміцца з біяграфіяй Івана Мележа ў праекце Музея аўтографа «Область в лицах. Юбиляры года» і ўвасабленнем яго твораў у кіно на выставе «Героі Мележа на экране»
► прайсці квэст «На Палессе да Мележа» і літаратурна-этнаграфічны квэст «Мы – палешукі»
► скласці віртуальныя пазлы «Мележаўскія мясціны»: Пазл 1 «Дом-музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў вёсцы Глінішча», Пазл 2 «Iван Мележ у двары школы ў Хойніках»
► прыняць удзел у галасаванні «Мой любімы твор Івана Мележа» і анлайн-марафоне «#Мележу100»
► даведацца больш пра Палессе ў матэрыяле «Летапіс края: беларускае Палессе».

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах бібліятэк (таксама і ў анлайн-фармаце)!