Новости

ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНАЯ АКЦЫЯ «#МАЁЙКРАІНЕ»

ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНАЯ АКЦЫЯ «#МАЁЙКРАІНЕ»

Грамадска-культурнаяакцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» завяршылася на пляцоўцы каля Лядовага палацаабластнога цэнтра вялікім гала-канцэртам, у якім прынялі ўдзел лепшыятворчыя калектывы і дыджэі горада.

 

Серыя грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваўпрайшла ў Гомелі і вобласці ў рамках акцыі «#МАЁЙКРАІНЕ». Яе мэта –прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтныхспраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапагандаінтэлектуальнага, творчага патэнцыялу Гомельшчыны і ўмацаваннепазітыўнага іміджу Беларусі.

 

Упершыню акцыя праводзілася ў мінулым годзе ўфармаце інтэрнэт-праекта – удзельнікі выкладвалі справаздачы абмерапрыемствах у спецыяльнай групе сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». У гэтымгодзе акцыя літаральна выйшла за межы сеткі і набыла характар масавагаруху па ўсёй тэрыторыі вобласці. Варта адзначыць, што гэтая акцыяправодзіцца толькі ў Гомельскай вобласці і з'яўляецца ўнікальнай.

 

Сама акцыя стартавала яшчэ ў першай палове 2017года, мерапрыемствы праходзілі ў кожным горадзе вобласці. Рэалізацыідабрачынных мерапрыемстваў па ўсёй вобласці пачалася яшчэ ў сакавікугэтага года. Так, напрыклад, у Хойніках ўдзельнікі акцыі адкрыліневялікі парк адпачынку ў новым жылым раёне.

 

Фінальным этапам акцыі 21 кастрычніка сталапасадка дрэў на дзіцячай пляцоўцы каля Лядовага палаца. У закладцы алеіпрынялі ўдзел прадстаўнікі 21 раёна вобласці – менавіта столькі дрэўбыло пасаджана. Далучыліся да пасадкі дрэў піянеры і прадстаўнікіграмадскіх аб'яднанняў.

 

«Дзякуючы такім акцыям, – адзначыла другі сакратарГомельскага абласнога камітэта ГА БРСМ Юлія Ліпоўская, – адбываеццакансалідацыя грамадства. Карысныя справы – гэта як прыклад усімастатнім, што толькі калі мы разам, мы можам нешта зрабіць».

 

Непасрэдна ў дзень гала-канцэрта госцімерапрыемства змаглі паўдзельнічаць у інтэрактыўных пляцоўках, віктарынена веданне гісторыі горада і Беларусі. Для маленькіх жыхароў горадабылі арганізаваны гульнявыя праграмы і фотазоны. Усе жадаючыя маглізрабіць фота каля маляўнічага стэнда «Майму гораду», паставіць «лайк»свайму гораду на карце вобласці, бясплатна адправіць паштоўку сваімсябрам і атрымаць вышыванку.

 

 

0_10.jpg

 

 

 

0_12.jpg

 

 

0_13.jpg

 

 

0_14.jpg

 

 

0_15.jpg

 

 

0_16.jpg

 

 

0_17.jpg

 

 

0_1.jpg

 

 

0_11.jpg


newsgomel.by