"ГУКАННЕ ВЯСНЫ" ПРОЙДЗЕ 24 САКАВІКА Ў ГОМЕЛІ
21 Марта 2018
"Гуканне Вясны" пройдзе 24 сакавіка ў Гомелi.
Арганізатарам свята выступае філіял Веткаўскага музея стараабраднiцтва ібеларускіх традыцый імя Шклярава ў Гомелі. У праграме мерапрыемства -паход на ўзбярэжжа ракi Сож, спяванне разам сапраўдных архаічныхвеснавых песень з народным фальклорным калектывам “Танежанка” з вёскіТонеж Лельчыцкага раёна, ваджэнне карагодаў, вясёлыя традыцыйныя гульні,каштаванне абрадавага печыва – птушачак-“чырачак”, распальваннеабрадавага вогнішча, выраб і спальванне пудзіла Зімы, прыгатаванне яечніды блінцоў на вогнішчы i танцы пад гармонік.
Збор усix ў 12.00 каля філіяла Веткаўскага музея (тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).