Новости

ПРЭЗІДЭНТ УЗНАГАРОДЗІЎ ГАМЯЛЬЧАН

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту, нацыянальнай журналістыкі, сістэмы адукацыі і выхаванне падрастаючага пакалення Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" БЯСПАЛАМУ Сяргею Міхайлавічу — галоўнаму рэдактару камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда"; "Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ЯРМОЛЕНКУ Сяргею Васільевічу — пракурору Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, старшаму саветніку юстыцыі;

узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" ПАРОШЫН Сяргей Іванавіч — начальнік ўпраўлення адукацыі аблвыканкама; ТРОШКА Валянціна Якаўлеўна — настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі "Ельская раённая гімназія"; СТАРАВОЙТАЎ Аляксандр Віктаравіч — манцёр пуці Жлобінскай дыстанцыі пуці транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі".



 

Источник: http://gp.by

© Правда Гомель