Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

вул. Баўмана, 16

Забудова вул. Баўмана,
г.Гомель, вул. Баўмана, 16

Будынак двухпавярховы, Г-падобны ў плане. Да левага боку галоўнага аб’ема прымыкае аднапавярховая прыбудова.

Галоўны фасад багата дэкарыраваны. Першы паверх аздоблены рустам (прамавугольным і дыямантавым), філенгамі, зубчатым фрызам, разеткамі. Сегментныя арачныя ваконныя праемы аформлены стылізаванымі веернымі замкамі з фігурных філенгаў. Другі паверх дэкарыраваны пілястрамі, філенгамі, фрызам, ромбападобнымі элементамі. Арачныя вокны аздоблены прафіляванымі архівольтамі з замкавымі камянямі.
Першы і другі паверхі падзяляюцца прафіляваным карнізам.

Фасад фланкіраваны неглыбокімі рызалітамі з ўваходнымі групамі. Яны выдзелены невялікімі порцікамі з балконамі, што падтрымліваюць пары дарычных калон. Уваходныя групы балконаў на другім паверсе аформлены шырокімі сегментымі арачнымі праёмамі. Яны фланкіраваны пілястрамі-філёнгамі з карынфскімі капітэлямі. Архівольты плоскія, аздобленыя разеткамі. Рызаліты вянчаюць два барочных атыкі з арачнымі вокнамі і трохвугольнымі франтонамі. Яны фланкіраваны валютамі. Па баках вокны апраўляюць пілястры-філёнгі.

У пачатку ХІХ ст. у цэнтральнай частцы Гомеля, у тым ліку, у раене вуліц Мільеннай (цяпер Білецкага) і Баярскай (цяпер Баўмана) па ініцыятыве ўласніка Гомельскага маентка Мікалая Пятровіча Румянцава вялося актыўнае будаўніцтва. Верагодна, будынак №16 таксама ўзнік у гэты час, але як ен выглядаў і выкарыстоўваўся невядома. Есць звесткі, што ў 1830-х гг. у ім размяшчалася жылле для афіцэраў. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. дом быў істотна перабудаваны і мог выкарыстоўвацца як летні клуб грамадскага сходу. У міжваенны час у будынку знаходзіўся НКУС днепра-дзвінскага рачнога параходства. У перыяд Вяликай Айчынай вайны дом быў пашкоджаны, у 1945 г. адноўлены і быў заняты пад памяшканні «днепра-дзвінскга (з 1948 г. – верхнедняпроўскага) аддзела» Міністэрства дзяржаўнай бяспекі.

У 1958 г. будынак быў перададзены пракуратуры Гомельскай вобласці. У канцы 1980-х гг. нядоўгі час ен належыў гомельскаму аддзелу інстытута «Белкааппраэкт». З  1992 г. і да пачатку 2020-х гг. тут знаходзілася Гомельскае епархіяльнае ўпраўленне.

 

image001.jpg  Вул. Баўмана, дом 16. Гомельская епархіяльнае ўпраўленне. Здымак 2018 г.

image002.jpg  Вул. Баўмана, дом 16. Гомельская епархіяльнае ўпраўленне. Здымак 2020 г.

image003.jpgimage004.jpg















Вул. Баўмана, дом 16. Гомельская епархіяльнае ўпраўленне. Аздабленне рызаліта. Здымак 2018/2020 гг.