пр. Леніна, 47

Забудова пр. Леніна,
г. Гомель, пр. Леніна, 47

Дом № 47 ўяўляе сабой пяціпавярховы, прамавугольны ў плане аб'ем, які з'яўляецца цэнтральным звяном блока будынкаў паміж вуліцамі Карповіча і Чырвонаармейскай.

Галоўны фасад дэкарыраваны ўрачыста. Ен падзелены на два ярусы профіляваным карнізам: ніжні – 1-3 паверхі – руставаны, верхні – гладкаатынкаваны. Вянчаючы карніз аздоблены дэнтыкуламі. Першы паверх вылучаецца падвоеннымі вітрыннымі вокнамі з паўкалонамі, аб’яднаных дэкаратыўнымі руставанымі архівольтамі з выявамі на люнетах рагоў дабрабыту, апярэзаных стужкамі.

Імкненне да вертыкалі надаюць рызаліты ніжняга яруса, што змяшчаюць уваходныя групы ў выглядзе сціплых парталаў з прафіляванай ліштвай і антаблементамі. На ўзроўні прасценка 2-3-га паверхаў рызаліты яднае шырокі карніз. На верхнім ярусе вертыкаль працягваецца порцікамі-балконамі, аформленых здвоенымі іанічнымі паўкалонамі і шырокімі антаблементамі на мяжы з 5-м паверхам. Завяршаюць вертыкальную кампазіцыю на даху паўцыркульнымі атыкамі з філенгамі.

Дадатковымі акцэнтамі верхняга яруса выступаюць балконы з каванай агароджай з узорамі з геаметрычных матываў.

Праспект Леніна выступае, як парадная магістраль Гомеля, і злучае гістарычны цэнтр города з чыгуначным вокзалам. Ен пачаў фарміравацца ў XIX ст., але ў час Вялікай Айчыннай войны быў амаль цалкам зруйнаваны. Пасляваенная забудова ўтварыла даволі цэласны архітэктурны ансамбль, аб'яднаны матывамі класіцызму і дэкорам з савецкай сімволікай.

Дом № 47 на праспекце з’яўляецца характэрным прыкладам жылой архітэктуры 1950-х гг. з убудаванымі аб’ектамі сацыяльнага і бытавога прызначэння. Яго будаўніцтва было завершана ў 1959 г. У гэты ж перыяд былі пабудаваны суседнія дамы: №45 і 49. Дом №47 з’яўляецца цэнтральнай часткай гэтага ансамбля, а праз скразныя аркі абапал галоўнага фасада злучае прастору двара з галоўнай вуліцай.

Зараз на першым паверсе з боку вуліцы размяшчаюцца крамы.

image001.jpgПраспект Леніна, пустоша на месцы дома №47. Здымак 1950-х гг.

image002.jpgПраспект Леніна, дом №47 (справа). Здымак конца 1950-х гг.

image003.jpgПраспект Леніна, дом №47. Здымак пачатку 1960-х гг. З архіва ААТ «Гомельграмадзянпраект»

image004.jpgПраспект Леніна, дом №47. Здымак 2010-х гг.

image005.jpgПраспект Леніна, дом №47