Адказы на электронныя звароты, якія носяць масавы характар

ЧАСТА ЗАДАВАЕМЫЯ ПЫТАННІ

АБ ВЯРТАННІ РАНЕЙ ВЫПЛАЧАНАГА ЗБОРУ

Дэкрэт № 1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” накіраваны на актывізацыю работы па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва.

У адпаведнасці з дэкрэтам № 1 ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў вызвалены плацельшчыкі, якія раней яго выплацілі незалежна ад удзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015-2018 гадах.

Якая працэдура вяртання збору?

Вяртанне ўжо выплачанага збору ажыццяўляецца падатковым органам па месцы рэгістрацыі фізасобы. Дастаткова напісаць заяву ў падатковы орган. Вяртанне збору – гэта адміністрацыйная працэдура, якая ажыццяўляецца падатковым органам па месцы пастаноўкі грамадзяніна на ўлік (месцы яго жыхарства) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”.

Для вяртання грамадзянін прад’яўляе пашпарт ці іншы дакумент, які можа засведчыць яго асобу, запаўняе заяву. Ніякіх іншых дакументаў у падатковую інспекцыю прадстаўляць не трэба. 

У які тэрмін можна атрымаць збор, выплачаны раней?

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па вяртанні збору –адзін месяц са дня падачы фізічнай асобай заявы. Атрымаць грашовыя сродкі можна ў ААТ “Беларусбанк” любым названым у заяве спосабам (наяўнымі з касы банка, на карт-рахунак або іншы рахунак грамадзяніна). Пры наяўнасці ў падатковым органе поўнай інфармацыі, якая дазваляе аператыўна прыняць рашэнне аб вяртанні збору, залік такога збору праходзіць неадкладна, не чакаючы завяршэння ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў ІМПЗ па месцы рэгістрацыі фізасобы.