Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

вул. Білецкага, 10

Будынак былога рускага тракціра
г. Гомель, вул. Білецкага, 10

Будынак двухпавярховы, Т-падобны ў плане. На вул. Білецкага выходзіць галоўным фасадам сіметрычнай кампазіцыі. Першы паверх рытмічна дзеліцца паўкалонамі дарычнага ордэра. Прасценкі руставаныя, над прамавугольнымі вокнамі і галоўным ўваходам – замковыя камяні. Другі паверх аддзяляецца шырокім прафіляваным карнізам, які абапіраецца на паўкалоны. Вокны другога паверха аформлены прафіляванымі ліштвамі з замкавымі камянямі, балюстрадамі, філенгамі, трохвугольнымі сандрыкамі. Прафіляваны карніз з дэнтыкуламі праходзіць і пад дахам, і пад схіламі трохвугольнага франтона.

У пачатку XIX ст. ў горадзе Гомелі фарміравалася новая архітэктурна-планіровачная структура, разгарнулася актыўнае будаўніцтва. Сярод дамоў на вул. Білецкага (у канцы XIX ст. вядомай, як Мільенная), якая выходзіла на галоўную плошчу, у 1822 г. быў узведзены рускі тракцір. Даследчык архітэктуры горада Гомеля XIX ст. В.Ф.Марозаў лічыць, што аўтарам праекта будынка з'яўляецца Джон Кларк.

У XIX ст. будынак меў П-падобны план, першы паверх быў цагляным, другі – драўляным. На чарцяжах 1844 г. дэкорам другога паверху выступае толькі шырокае арачнае акно над галоўным ўваходам. На першым паверсе існаваў скразны праход у двор: з правага боку была харчэўня, з левага – пакоі для фурманаў і гаспадара, дзве адкрытыя лесвіцы вялі на другі паверх з нумарамі для пастаяльцаў. Пасля переходу ў 1830 г. гэтай часткі горада да ваенна-інжынернага ведамства ў будынку пражывалі вайскоўцы, потым ен быў перабудаваны для юнкерскай школы, на мяжы стагоддзяў у ім месцілася канцэлярыя 160-га пяхотнага Абхазскага палка. Перад Вялікай Айчыннай вайной дом выкарыстоўваўся для размяшчэння асабовага складу НКУС.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў адноўлены ў 1949 г. Пры гэтым, верагодна, змяніўся і яго план (з П-падобнага на Т-падобны, знік скразны праход у двор), над галоўным уваходам з’явіўся франтон і ўзбагаціўся дэкор другога паверха. З моманту аднаўлення помнік выкарыстоўваецца, як адміністрацыйны будынак. Тут знаходзіліся гарком і Цэнтральны райком КПБ, Камітэт народнага контролю, цяпер размешчаецца Адміністрацыя Цэнтральнага раена г. Гомеля.

 

image001.pngВул. Білецкага. Чарцёж 1844 г. Будынак былога рускага таркціра. З кнігі Марозава В.Ф. «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнат. Архітэктура», 1997 г.

image002.pngВул. Білецкага. Будынак адміністрацыі Цэнтральнага раена г. Гомеля. Здымак 2009 г.

image003.jpgВул. Білецкага. Будынак адміністрацыі Цэнтральнага раена г. Гомеля. Здымак 2023 г.