Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

пр. Леніна, 32

Забудова пр. Леніна
г. Гомель, пр. Леніна, 32

Г-падобны ў плане аб'ем размяшчаецца на перакрыжаванні з вул. Чырвонаармейскай. Сумесна з пабудаваным у адзін час домам № 28, ен стварае ансамбль, які афармляе квартал паміж вуліцамі Карповіча і Чырвонаармейскай. Усе фасады дома атынкаваны, дэкор уяўляе сабой стылізацыю класіцыстычных матываў. Асобны акцэнт зроблены на вуглавыя часткі: на рагу вуліц – з дапамогай атыка вуглавога аб’ема і дэкора вокнаў з глухімі люнетамі, што чаргуюцца з разеткамі, а па пр. Леніна – трохграннага эркера на 3-4-паверхах на зрэзанай вуглавай частцы, які абапіраецца на багата аздобленную кансоль.

Кампазіцыя двух галоўных фасадаў мае амаль люстэркавую сіметрыю, пры гэтым гарызантальна падзяляецца на тры ярусы. Ніжні ярус – 1-ы паверх – з рустоўкай, што імітуе буйны камень. ен падзелены рапортным радам прамавугольных аконных і дзвярных праемаў, аздобленых ляпнінай: кансолямі, вянкамі, замковымі камянямі, медальенамі з выявамі снапоў, разеткамі, стужкавымі бардзюрамі. Сярэдні ярус – 2-і і частка 3-га паверхаў – вызначае неглыбокі руст і вокны з прафіляванымі падваконнямі. Трэці паверх абазначаны двума тонкімі карнізамі, на ўзроўні якіх размешчаны балконныя балюстрады. Балконныя праемы – адносяцца ўжо да верхняга яруса, з гладкай тынкоўкай – маюць шырокія ліштвы з трохвугольнымі франтонамі. Вокны 4-га паверха злучаны прафіляванай цягай. Па ўсім перыметры будынка праходзіць складаны карніз з дэнтыкуламі і дробнымі кансолямі.

Дэкор дворовых фасадаў дома прадстаўлены шэрагамі прафіляваных цяг і карнізаў, аконнымі і дзвярнымі сандрыкамі ў выглядзе замковага каменя. На ўзроўні другого паверха пачынаюцца балконы з простымі агароджамі.

Праспект Леніна ў большай частцы быў забудаваны 3-5-павярховымі дамамі ў другой палове 1940 – 1950-х гг. і ўяўляе даволі гарманічны ансамбль неакласічнай архітэктуры. Адным з узораў жыллевага будаўніцтва стаў дом № 32. ен узводзіўся па тыпавым праекце інстытута «Белдзяржпраект» (арх. Гур М.А.) на працягу 1951 – 1953 гг. У 1954 г. будынак быў здадзены ў эксплуатацыю ўпраўленню Беларускай чыгункі ў якасці жылога дома для супрацоўнікаў БІІЧТа (сучасная УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарта»).

 image001.jpgПраспект Леніна, дом №32. Здымак 1960-х гг.

image002.jpgПраспект Леніна, дом №32. Здымак 2012 г.

image003.jpgПраспект Леніна, дом №32. Здымак 2013 г.

image004.jpgПраспект Леніна, дом №32. Здымак 2023 г.г.