Навіны

У Гомелі праходзіць акцыя "У школу з добрым сэрцам!"

Штогод Гомельскі гаркам БРСМ праводзіць мерапрыемства для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў, паведамляе newsgomel.by.

Гэтае лета не выключэнне. Дарэчы, Савецкі РК ГА "БРСМ" не застаецца ў баку і ў рамках акцыі збірае партфель для першаклашак. Актывісты запрашаюць жадаючых прыняць удзел.

Для гэтага купляюць прызначаныя для будучых першаклашак школьныя прыналежнасці і перадаюць іх валанцёрам ў Савецкі РК ГА "БРСМ" па адрасе: пр. Рэчыцкі, 6, каб.302.

Падрабязнасці акцыі па тэлефоне +375 (232) 22-16-73.

Усе сабраныя школьныя прыналежнасці, канцылярскія тавары, сродкі асабістай гігіены, дзіцячыя кнігі, настольныя гульні і цацкі будуць перададзеныя першакласнікам вышэйпералічаных катэгорый, запэўніваюць арганізатары.

"Гомельскія ведамасці"