пр. Леніна, 34

Забудова пр. Леніна.
г. Гомель, пр. Леніна, 34

Жылы дом у плане блізкі да П-падобнай кампазіцыі. Пяціпавярховы аб’ем пачынаецца з вул. Чырвонаармейскай, праз скошаны вугал яднаецца з фасадам ўздоўж пр. Леніна і яшчэ адным, шырокім, скошаным вуглом паварочвае на вул. Прывакзальную. 4-павярховый аб’ем ідзе па вул. Чырвонаармейскай. Зрокава фасад падзелены на тры ярусы: ніжні – з глыбокім гарызантальным рустам – уключае 1-ы і 2-і паверхі, сярэдні – з мелкім гарызантальным рустам – 3-і паверх, верхні – гладкаатынкаваны – 4-ы і 5-ы паверхі.

На першым паверсе знаходзяцца крамы і ўстановы, вітрынныя вокны якіх аб’яднаны па 2 і па 3 у выглядзе стылізаваных порцікаў з пілястрамі і прафіляванымі франтонамі. Акцэнтамі першага яруса выступаюць два аб’емныя парталы са скразнымі аркамі з прафіляванай ліштвой. Над імі узвышаюцца адкрытыя лоджыі-порцікі з балюстрадай, утвораныя за кошт вертыкальна заглыбленай фасаднай сцяны трэцяга яруса і завершаныя трохвугольным атыкам з паўцыркульным вакном. Балконы 3-га паверха ўпрыгожваюць балюстрады і прафіляваныя балкі, 4-га – каваныя агароджы.

Інтэр'еры будынка самастойнай каштоўнасці не ўяўляюць.

Праспект Леніна выступае, як парадная магістраль Гомеля, і злучае гістарычны цэнтр города з чыгуначным вокзалам. ен пачаў фарміравацца ў XIX ст., але ў час Вялікай Айчыннай войны быў амаль цалкам зруйнаваны. Пасляваенная забудова ўтварыла даволі цэласны архітэктурны ансамбль, аб'яднаны матывамі класіцызму і дэкорам з савецкай сімволікай.

Дом № 34 на праспекце Леніна з'яўляецца характэрным прыкладам жылой архітэктуры 1950-х гг. Яго будаўніцтва пачалося ў 1955 г. і вялося ў некалькі этапаў: 1958 г. – частка дома на рагу з вул. Чырвонаармейскай, у 1959 г. – частка на праспекце, у 1960 г. – частка на рагу з вул. Прывакзальнай. Аўтарам праекта стаў архітэктар Хінчын Шалом Іонавіч (Гомельскае аддзяленне «Белдзяржпраекта»). ен быў таксама аўтарам проекта Прывакзальнай плошчы (1954 – 59 гг.). Відавочна, што дом № 34 па пр. Леніна быў запраектаваны Хінчыным Ш.І. на першых этапах работы над забудовай плошчы.

 image001.jpgПраспект Леніна, дом №34. Здымак 1960-х гг.

image002.jpgПраспект Леніна, дом №34. Здымак 2012 г.

image003.jpgПраспект Леніна, дом №34. Здымак 2010-х гг.

image004.jpgПраспект Леніна, дом №34. Здымак 2023 г.