вул. Баўмана, 2 (вул. Білецкага, 5)

Забудова вул. Баўмана
г. Гомель, вул. Баўмана, 2 (вул. Билецкага, 5)

Будынак, размешчаны на рагу вуліц Баўмана і Білецкага, ўяўляе садой двухпавярховы аб'ем з цокальным паверхам. Акцэнтным з’яўляецца фасад, які звернуты да вуліцы Баўмана. Ен мае асіметрычную кампазіцыйную пабудову з арыгінальным дэкорам са скульптурных, ляпных і цагляных атынкаваных элементаў. Кут будынка афармляе неглыбокі рызаліт, фланкіраваны лапаткамі. Яго вянчае атык складанай формы. Над шырокім прамавугольным аконным праемам першага паверха размешчаны балкон з агароджай у тэхніцы мастацкага  кавання. Яго уваходную групу афармляе прафіляваная падковападобная ліштва, якую перасякаюць дзве лапаткі і гарызантальная цяга. Вянчае ліштву барэльеф з выявай жаночай галавы. Па баках ад барэльефа ў рамах, якія ўтвораны лапаткамі і цягай, змешчаны раслінныя ляпныя элементы. Адмысловыя кветкавыя арнаменты запаўняюць і лучковыя сандрыкі над вокнамі першага паверха. Вокны другога паверха маюць арачнае абрамленне. Увогуле, арачныя абрамленні дзвярных і аконных праемаў з'яўляюцца асаблівасцю дэкора, ў тым ліку і на фасадзе з боку вуліцы Білецкага. Гэты фасад больш стрыманы ў аздабленнi, асноўным элементам якога, апроч арак, з'яўляюцца падвоеныя вокны, гарызантальныя цягі і зубчатае завяршэнне філенг над вокнамі першага паверха. У левай частцы знаходзіцца арачны праход, які раней быў скразным.

Дом № 2 па вул. Баўмана (Білецкага, 5) быў узведзены па праекце выдатнага беларускага архітэктара Станіслава Данілавіча Шабунеўскага ў 1908 г., як доходны дом Кіпрыяна Паўлавіча Грошыкава, прадстаўніка багатага стараверскага купецтва. Дом быў вырашаны майстрам у стылі мадэрн. У гады Вялікай Айчыннай войны будынак амаль не пацярпеў страт і быў адноўлены ў 1947 г. У 1967 г. да дома была прыбудавана чатырохпавярховая «хрушчоўка», якая, аднак ніякай гісторыка-культурнай каштоўнасці не ўяўляе. Зараз частка першага і цокальнага паверхаў арандуецца ўстановамі, астатнія памяшканні выкарыстоўваюцца, як жылыя. 

image002.jpgНа рагу вуліц Білецкага і Свярдлова (цяпер – Баўмана). Здымак 1920-30-х гг.

image004.jpgВул. Баўмана. Будынак па вул. Баўмана, 2 (вул. Білецкага, 5). Здымак 2013 г.

image007.jpgВул. Баўмана. Будынак па вул. Баўмана, 2 (вул. Білецкага, 5). Здымак 2023 г.