Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва

Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама

  • Каардынуе працу навукова-даследчых, праектных, пошукавых і іншых арганізацый;

  • разглядае і ўзгадняе горадабудаўнічыя, архітэктурныя і будаўнічыя праекты;

  • выдае заданне на правядзенне інжынерна-геалагічных і тапографа-геадэзічных пошукаў для будаўніцтва;

  • арганізуе распрацоўку схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, генеральнага плана г. Гомель, горадабудаўнічых праектаў спецыяльнага планавання мясцовага ўзроўню і горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання;

  • забяспечвае на тэрыторыі г. Гомель рэалізацыю горадабудаўнічай дакументацыі, захаванне рэжымаў тэрытарыяльных зон па функцыянальнаму выкарыстанню тэрыторыі горада;

  • ажыццяўляе на адпаведнай тэрыторыі вядзенне горадабудаўнічага кадастра, фарміраванне і вядзенне архіўных фондаў горадабудаўнічых праектаў, фондаў матэрыялаў інжынерных пошукаў для будаўніцтва;

  • узгадняе ў адпаведнасці з заканадаўствам размяшчэнне ўсіх відаў будаўніцтва на аснове зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыі;

  • узгадняе інфармацыйнае забеспячэнне ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;

  • ажыццяўляе падрыхтоўку дазвольнай дакументацыі;

  • прымае ўдзел у распрацоўцы і ўзгадненні нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;

  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г.№ 300-З «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.

г. Гомель, вул. Пралетарская, 43

Час працы з 8-30 да 17-30 перапынак на абед з 13-00 до14-00.
тэл./факс прыёмнай 535772
e-mail: gomel.uaig@post.gomel.by

Рашэннем гарвыканкама ад 31.07.200 г. №462 пры ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама створана Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Архітэктурна-планіровачнае бюро УАиГ». Працы выконваюцца арганізацыяй, з'яўляюцца платнымі, ажыццяўляюцца на дагаворнай аснове па расцэнках, зацверджаным Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Ўкаранёна сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту СТБ ІСО 9001-2009.



начальнік упраўлення
тэл. 535495, каб. № 9



Хамутоўская Таццяна Ігараўна
намеснік начальніка ўпраўлення
тэл. 535462, каб. № 11

Аддзел па рабоце з юрыдычнымі асобамі

Хаўроцiна Людміла Мікалаеўна
начальнік аддзела
тэл. 535608, каб. № 7

Землякова Марыя Ўладзіміраўна
галоўны спецыяліст
тэл. 535257, каб. № 8

Белкавец Анастасія Аляксандраўна
галоўны спецыяліст
тэл. 535257, каб. № 8

Сектар горадабудаўнічага планавання і рэгулявання

Несцерава Таццяна Мікалаеўна
загадчык сектарам
тэл. 535781, каб. № 5

Таўтын Кацярына Леанідаўна
галоўны спецыяліст
тэл. 535717, каб. № 6


АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ, якія АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЦА УПРАЎЛЕННЕМ АРХІТЭКТУРЫ І ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА ГОМЕЛЬСКАГА ГАРВЫКАНКАМА (гл. тут)
 
Часта задаюць пытанні