Навіны

Яўка выбаршчыкаў за чатыры дні датэрміновага галасавання склала 32,24%

За чатыры дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 32,24%. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 30,11% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 30,86%, Гомельскай - 42,72%, Гродзенскай - 30,02%.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 29,09% выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 37,88%, Мінску - 26,45%.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.

БЕЛТА