Навіны

Аўтобус здароўя праедзе па вуліцах Гомеля 15 лістапада

14 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Аўтобус здароўя" пройдзе ў Гомелі 15 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Стартуе важны для здароўя інфармацыйны маршрут з 10 гадзін раніцы на прыпынку "Мікрараён Клёнкаўскі" ў аўтобусе маршруту нумар 18.

Пасажырам маршруту мікрараён Клёнкаўскі - цэнтр радыяцыйнай медыцыны прапануюць паўдзельнічаць у інтэрактыўным квізе. Паездка пройдзе з карысцю - конкурсамі, віктарынамі. Плануюцца таксама індывідуальныя кансультацыі ўрачоў па медыцынскай прафілактыцы. Дарослым і дзецям уручаць памяткі, буклеты і брашуры. Такі бонус у паездцы чакае тых гамяльчан, якія менавіта ў гэты дзень купяць білет на названым маршруце.

Спецыялісты падкрэслілі: здаровы лад жыцця і прафілактыка неінфекцыйных захворванняў застаюцца ў ліку прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы здароўя. Многія ж хваробы фарміруюцца паступова пад уплывам асаблівасцей жыцця чалавека. Робіць уплыў харчаванне, якасць вады, экалогія, фізічная актыўнасць, эмацыянальны стан і г.д. Фактары рызыкі ўзмацняюць курэнне, нездаровы рацыён, недастатковая рухальная актыўнасць і інш.

Акцыя нацэлена на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Яна пройдзе ў рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта "Гомель - здаровы горад". Яе арганізатарамі выступаюць Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi