Больш за 61 тыс. абітурыентаў зарэгістраваліся на ЦТ
Традыцыйна самым масавым прадметам ЦТ стала руская мова. Яе будуць здаваць больш за 50,3 тыс. абітурыентаў. Другой па папулярнасці стала матэматыка: яе будуць здаваць 33,8 тыс. чалавек.
Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 14 чэрвеня з беларускай мовы, 16 і 17 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць рускую мову, 19 чэрвеня пройдзе ЦТ па грамадазнаўстве, 21 і 22 чэрвеня адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы, праз дзень - па біялогіі, 26 чэрвеня можна будзе здаць замежную мову (англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую), праз дзень - хімію, ЦТ па фізіцы пройдзе 30 чэрвеня, па гісторыі Беларусі - 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (навейшы час) - 6 ліпеня.
Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах - 12 і 16 ліпеня.
Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні - 11.00.-0-