Навіны

Чабатар: новыя вытворчасці - гэта наша канкурэнтаздольнасць, магчымасць развіцця

21 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Эканоміцы неабходны новыя вытворчасці, гэта канкурэнтаздольнасць, магчымасць далейшага развіцця. Акцэнт на гэтым зрабіў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар на Гомельскім эканамічным форуме, які праходзіць у горадзе над Сожам 21-22 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

000023_128EB634FCCFC7C743258A31002C910C_815749.jpg

Як падкрэсліў першы намеснік міністра, за гады правядзення Гомельскі эканамічны форум стаў значнай пляцоўкай для ўстанаўлення міжрэгіянальных і кааперацыйных сувязей. "У нас ёсць магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні развіцця бізнесу ў рэгіёнах, абмяняцца вопытам у пераадоленні бар'ераў, згенерыраваць новыя ідэі, знайсці кантакты па запуску перспектыўных праектаў", - пералічыў рэсурсы форуму ён.

"Ключавая наша задача - нарошчванне дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці, (вызначэнне. - Заўвага БЕЛТА) устойлівых кропак росту эканомікі ў рэгіёнах", - сказаў Юрый Чабатар.

Першы намеснік міністра адзначыў: для паспяховага развіцця бізнесу, рэалізацыі ў рэгіёнах новых праектаў у Беларусі вядзецца сістэмная работа над стымулюючымі мерамі па прыцягненні інвестыцый. "Ключавыя мерапрыемствы аб'яднаны ў комплекс мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла", - дадаў ён.

Юрый Чабатар таксама звярнуў увагу, што прывабнымі для прыцягнення інвестыцый, стварэння інавацыйных вытворчасцей, укаранення тэхналогій застаюцца свабодныя эканамічныя зоны. Акрамя таго, у Беларусі актыўна працуюць над развіццём індустрыяльных пляцовак.

"Эканоміцы неабходны новыя вытворчасці. Гэта наша канкурэнтаздольнасць, магчымасць развіцця, дастойны ўзровень жыцця грамадзян. Мы гатовы абмяркоўваць прапановы па вырашэнні сістэмных пытанняў для фарміравання неабходных умоў. І мы вітаем актыўнасць бізнесу ў гэтым напрамку - буйнога і малога", - рэзюмаваў першы намеснік міністра.

ХVII Гомельскі эканамічны форум аб'яднаў звыш 370 удзельнікаў з Беларусі і 12 замежных краін. У праграме форуму - работа трох тэматычных секцый ("Вытворчы і будаўнічы патэнцыял", "Турызм і сацыяльная сфера" і "Малы і сярэдні бізнес"), а таксама дзвюх выставак - "ПрамБудАгра" і навукова-тэхнічных дасягненняў арганізацый Гомельскай вобласці. Форум накіраваны на садзейнічанне развіццю эканамічнага патэнцыялу Гомельскай вобласці.-0-