Навіны

Мікалай Рагашчук прадстаўлены на пасадзе памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гомельскай вобласці

Новага памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гомельскай вобласці Мікалая Рагашчука прадставілі кіраўніцтву рэгіёна ў аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі ўручыў Мікалаю Рагашчуку пасведчанне памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гомельскай вобласці, пажадаўшы поспехаў у вырашэнні ўсіх пастаўленых задач.

З чэрвеня 2018 года Мікалай Рагашчук працаваў на пасадзе намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.-0-