Навіны

ЦВК Беларусі зацвердзіла візуальную канцэпцыю выбарчай кампаніі-2024

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі зацвердзіла візуальную канцэпцыю выбарчай кампаніі 2024 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Візуальная канцэпцыя змяшчае лагатып адзінага галасавання, інфармацыйныя плакаты і банеры, выкананыя ў адзінай стылістыцы, рэкамендацыі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, выбарчым камісіям, сродкам масавай інфармацыі і іншым арганізацыям па выкарыстанні візуальнай канцэпцыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года.

"Распрацоўка лагатыпа - толькі адзін са складнікаў шматэтапнай работы, праводзімай ЦВК Беларусі па інфармаванні грамадзян аб маючых адбыцца выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання", - расказаў намеснік начальніка арганізацыйнага аддзела апарату ЦВК Сяргей Шмарлоўскі.

Асноўны візуальны пасыл - выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і напісанне чырвоным і зялёным колерамі тэксту "Адзіны дзень галасавання" - сімвалізуе агульнарэспубліканскі характар мерапрыемства, незалежнасць і свабоду выбару пры прыняцці рашэння ў дзень галасавання. Знак згоды - "птушачка" - часцей за ўсё ставіцца выбаршчыкамі ў бюлетэнях для галасавання, з'яўляецца адным з элементаў геральдычных сімвалаў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Дынамічны нахіл шрыфту паказвае накіраванасць у будучыню, паступальнае развіццё краіны, стварэнне ў імя будучых пакаленняў праз усвядомлены выбар кожнага грамадзяніна.-0-

000022_1699551980_598632_big.jpg