Навіны

У Беларусі ўнутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні. Інфармацыю аб гэтым размясціла ў афіцыйным Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

"У некаторых інтэрнэт-крыніцах з'явілася відэа і звесткі аб перамяшчэнні спецтранспарту МУС у Мінску. Інфармуем, што 27 і 28 ліпеня ўнутраныя войскі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні", - адзначылі ў ведамстве.

У розных рэгіёнах рэспублікі злучэнні і воінскія часці адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў.-0-