Навіны

У Гомельскай вобласці правядуць комплекс мерапрыемстваў па процідзеянні незаконнаму абароту зброі

Комплекс мерапрыемстваў па процідзеянні незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, узрыўных устройстваў і выбуховых рэчываў правядуць супрацоўнікі праваахоўных органаў з 25 па 29 ліпеня ў 11 раёнах Гомельскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.

Разгорнецца комплекс у Гомельскім, Добрушскім, Рэчыцкім, Лоеўскім, Брагінскім, Хойніцкім, Ельскім, Нараўлянскім, Калінкавіцкім, Мазырскім і Лельчыцкім раёнах.

Ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС нагадалі: чалавек, які добраахвотна здае агнястрэльную, газавую, пнеўматычную, кідальную, халодную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, што незаконна захоўваюцца, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Як адзначыў часова выконваючы абавязкі начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Анатоль Васільеў, у маі за адзін тыдзень у рэгіёне з абароту вывелі 121 адзінку зброі і больш за 5 тыс. боепрыпасаў. Тады ж жыхары вобласці добраахвотна здалі 109 адзінак незарэгістраванай зброі. І зрабілі вельмі правільна, паколькі засцераглі сябе ад прававых наступстваў і нервовых узрушэнняў, падкрэсліў Анатоль Васільеў. Таму што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, узрыўных устройстваў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 12 гадоў. Адміністрацыйная адказнасць не менш сур'ёзная: прадугледжаны штрафы да 30 базавых велічынь (1 БВ - Br32).

Анатоль Васільеў звярнуў увагу і на меры засцярогі пры выяўленні зброі або боепрыпасаў. Да іх ні ў якім разе нельга дакранацца або пераносіць. Самае правільнае рашэнне - неадкладна праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў.

Аб жаданні добраахвотна здаць, а таксама аб выпадках незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і ўзрыўных устройстваў можна паведамляць па тэлефонах у Гомелі: (80232) 50-89-31, 96-77-19, 96-79-23 або 102. Ананімнасць праваахоўнікі гарантуюць.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi