Навіны

Ветэрану Аэліце Самсонавай уручылі юбілейны знак да 80-годдзя вызвалення Гомельскай вобласці

Юбілейны знак "80 год вызвалення Гомельскай вобласці" ўручыў 15 красавіка ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аэліце Самсонавай старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Усяго да важнай даты ў рэгіёне выраблена 2 тыс. юбілейных знакаў. Іх уладальнікамі стануць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі, людзі, якія ўнеслі значны ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, і іншыя.

На здымку: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аэліта Самсонава.

000049_1713253361_18852_big.jpg