Навіны

"Белпошта" з-за COVID-19 адмяніла паслугу па прымерцы тавару з пасылак

РУП "Белпошта" з-за COVID-19 адмяніла паслугу па прымерцы тавару з пасылак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

"Часова прыпыняецца аказанне паслугі, якая прадастаўляецца ў пакетах E-commerce, E-commerce MAX, па прымерцы і атрыманні часткі адпраўленняў з таварным укладаннем (частковы выкуп) на хаце, у офісе і выдзеленых аб'ектах паштовай сувязі, дзе ўстаноўлены прымерачныя кабінкі", - паведамілі ў"Белпошце".

Такое рашэнне прынята, каб мінімізаваць кантакты атрымальнікаў паштовых адпраўленняў з супрацоўнікамі "Белпошты".

Прадпрыемства просіць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася.

БЕЛТА