Навіны

Сацработнікам з 1 студзеня павялічаць заробкі

Заробкі работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання будуць павялічаныя з 1 студзеня 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Мінпрацы ад 30 кастрычніка 2020 года №101 устанаўліваецца з 1 студзеня 2021 года новая стымулюючая выплата работнікам бюджэтных арганізацый сферы сацыяльнага абслугоўвання. Гэта надбаўка за спецыфіку працы ў сферы сацабслугоўвання ў памеры ад 8% да 12% акладу.

Як растлумачылі ў Міністэрстве, гэтая мера закране больш за 34 тыс.работнікаў. У асноўным гэта работнікі дамоў-інтэрнатаў, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У выніку ў 2021 годзе з улікам запланаванага росту базавай стаўкі заробак работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання вырасце на Br35-130 (або ў сярэднім на 9%).

Акрамя гэтага, пастановай №101 Найменне "надбаўка за спецыфіку працы" сацработнікам і сядзелкам замяняецца найменнем "надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці". Пры гэтым памер дадзенай выплаты не змяняецца і застаецца ранейшым-10% ад акладу работніка.

Пастанова №101 прынята ў мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы аб павышэнні аплаты працы нізкааплатных катэгорый работнікаў.


БЕЛТА