ВЫПІСКА З АДЗІНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА РЭГІСТРА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ

Адміністрацыйная працэдура
(Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян")

18.18. Прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Месца прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх:
- служба "адно акно" Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: прЛенина, 32
т: 53 64 85; 51 18 54. Рэжым працы: панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00; аўторак, чацвер з 11.00 да 20.00; субота з 9.00 да 13.00 без перапынку на абед, нядзеля - выходны.
У службе працуе электронная чарга.

Дзяржаўны орган, іншая арганізацыя, а таксама міжведамасная і іншая камісіі, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры
- Міністэрства юстыцыі, Міністэрства фінансаў, Нацыянальны банк, абласныя выканаўчыя камітэты, Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Мінскі, Магілёўскі гарадскія выканаўчыя камітэты, іншыя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у тым ліку адміністрацыі раёнаў у гарадах, у выпадку дэлегавання ім названымі абласнымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі сваіх паўнамоцтваў, адміністрацыі свабодных эканамічных зон, дзяржаўная ўстанова "Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень"

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:
– заяву (запыт) (форма заявы);
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры
- 5 дзён з дня падачы заявы

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры
- бясплатна - у выпадку запытаў аб прадастаўленні інфармацыі аб суб'ектах прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, зборам і распаўсюджваннем (у тым ліку ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства, дзейнасць па аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама запытаў аб прадастаўленні інфармацыі ў мэтах абароны правоў спажыўцоў, налічэнні пенсій, сацыяльных дапамог і іншых сацыяльных выплат
– 1 базавая велічыня - у іншых выпадках за кожны экзэмпляр выпіскі па кожнай юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку
– 0,5 базавай велічыні - у выпадку прадастаўлення выпіскі ў электронным выглядзе з дапамогай вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (за выключэннем прадастаўлення інфармацыі аб суб'ектах прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, зборам і распаўсюджваннем (у тым ліку ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства, дзейнасць па аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама прадастаўлення інфармацыі ў мэтах абароны правоў спажыўцоў, налічэння пенсій, сацыяльных дапамог і іншых сацыяльных выплат).

*У выпадку поўнага вызвалення грамадзяніна ў адпаведнасці з заканадаўствам ад унясення платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, грамадзянін замест дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, прадстаўляе дакумент, які пацвярджае права на такое вызваленне, а ў выпадку частковага вызвалення акрамя дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы дакумент, які пацвярджае права на частковае вызваленне.

Рэквізіты для аплаты:
у памеры 1 базавай велічыні за кожны экзэмпляр выпіскі:
Разліковы рахунак BY80AKBB36024020001580000000 у ААТ ААБ «Беларусбанк» БІК банка: AKBBBY2X,
Атрымальнік - Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці УНП 400555165,
код плацяжу 03001- для суб'ектаў гаспадарання
Найменне фактычнага бенефіцыяра: Фінансавае ўпраўленне Гомельскага гарвыканкама
УНП фактычнага бенефіцыяра: 400245394
прызначэнне плацяжу: Прадастаўленне інфармацыі з АДР;
код плацяжу 03002 - для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Найменне фактычнага бенефіцыяра: Фінансавае ўпраўленне Гомельскага гарвыканкама
УНП фактычнага бенефіцыяра: 400245394
прызначэнне плацяжу: Прадастаўленне інфармацыі з АДР.

Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаецца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры
- бестэрмінова

Асоба, адказная за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры

Саўкіна Вольга Васільеўна - начальнік службы «адно акно», тэл: 51 18 54;
Крауцова Наталля Мiкалаеуна, Магер Наталля Уладзіміраўна - спецыялісты службы, т. 53 64 85.

31-10.jpg