Аплата дзяржаўнай пошліны праз АРІП

УВАГА!

Дзяржаўная пошліна можа быць выплачана ў электронным выглядзе!

Праз АІС «Разлік» (АРІП) можна выплаціць дзяржаўную пошліну за наступныя паслугі:
- рэгістрацыя юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка);
- дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут юрыдычнай асобы (змен, якія ўносяцца ў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка);
- выдача дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка);
- прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У выпадку выплаты дзяржаўнай пошліны праз АРІП арыгінал або копія плацежнага дакумента, які пацвярджае такую выплату, у рэгіструючы орган не прадстаўляецца.

Выплата дзяржаўнай пошліны можа рабіцца як фізічнымі, так і юрыдычнымі асобамі.

Пры гэтым юрыдычнай асобе ў мэтах выплаты дзяржаўнай пошліны пры дапамозе АРІП будзе неабходным выкарыстоўваць карпаратыўную банкаўскую плацежную картку.

Для правядзення плацяжу з дапамогай АРІП на карысць Гомельскага гарвыканкама неабходна:

1. Увайсці ў АІС «Разлік» (АРІП).

2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі -> Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП -> г. Гомель –> Гомельскі гарвыканкам

фізічныя асобы → Выпіска з АДР
                                                                  Рэгістрацыя ЮА

юрыдычныя асобы → Выпіска з АДР

                                                                  Дублікат пасведчання ЮА
                                                                  Змяненні ў статут ЮА
                                                                  Рэгістрацыя ЮА
альбо

у пошукавай сістэме АРІП увесці нумар паслугі:

для фізічнай асобы:
4456071 - Выпіска з АДР;
4456121 – Рэгістрацыя ЮА;

для юрыдычнай асобы:
4456111 – Выпіска з АДР;
4456101 – Дублікат пасведчання ЮА;
4456091 – Змены ў статут ЮА;
4456081 – Рэгістрацыя ЮА.

3. Па выбранай паслузе ўвесці ідэнтыфікацыйны нумар плацельшчыка-фізічнай асобы або рэгістрацыйны нумар плацельшчыка-юрыдычнай асобы, а таксама суму плацяжу.

4. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

5. Здзейсніць плацёж.