вул. Баўмана, 16
Забудова вул. Баўмана,
г.Гомель, вул. Баўмана, 16
Будынак двухпавярховы, Г-падобны ў плане. Да левага боку галоўнага аб’ема прымыкае аднапавярховая прыбудова.
Галоўны фасад багата дэкарыраваны. Першы паверх аздоблены рустам (прамавугольным і дыямантавым), філенгамі, зубчатым фрызам, разеткамі. Сегментныя арачныя ваконныя праемы аформлены стылізаванымі веернымі замкамі з фігурных філенгаў. Другі паверх дэкарыраваны пілястрамі, філенгамі, фрызам, ромбападобнымі элементамі. Арачныя вокны аздоблены прафіляванымі архівольтамі з замкавымі камянямі.
Першы і другі паверхі падзяляюцца прафіляваным карнізам.
Фасад фланкіраваны неглыбокімі рызалітамі з ўваходнымі групамі. Яны выдзелены невялікімі порцікамі з балконамі, што падтрымліваюць пары дарычных калон. Уваходныя групы балконаў на другім паверсе аформлены шырокімі сегментымі арачнымі праёмамі. Яны фланкіраваны пілястрамі-філёнгамі з карынфскімі капітэлямі. Архівольты плоскія, аздобленыя разеткамі. Рызаліты вянчаюць два барочных атыкі з арачнымі вокнамі і трохвугольнымі франтонамі. Яны фланкіраваны валютамі. Па баках вокны апраўляюць пілястры-філёнгі.
У пачатку ХІХ ст. у цэнтральнай частцы Гомеля, у тым ліку, у раене вуліц Мільеннай (цяпер Білецкага) і Баярскай (цяпер Баўмана) па ініцыятыве ўласніка Гомельскага маентка Мікалая Пятровіча Румянцава вялося актыўнае будаўніцтва. Верагодна, будынак №16 таксама ўзнік у гэты час, але як ен выглядаў і выкарыстоўваўся невядома. Есць звесткі, што ў 1830-х гг. у ім размяшчалася жылле для афіцэраў. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. дом быў істотна перабудаваны і мог выкарыстоўвацца як летні клуб грамадскага сходу. У міжваенны час у будынку знаходзіўся НКУС днепра-дзвінскага рачнога параходства. У перыяд Вяликай Айчынай вайны дом быў пашкоджаны, у 1945 г. адноўлены і быў заняты пад памяшканні «днепра-дзвінскга (з 1948 г. – верхнедняпроўскага) аддзела» Міністэрства дзяржаўнай бяспекі.
У 1958 г. будынак быў перададзены пракуратуры Гомельскай вобласці. У канцы 1980-х гг. нядоўгі час ен належыў гомельскаму аддзелу інстытута «Белкааппраэкт». З 1992 г. і да пачатку 2020-х гг. тут знаходзілася Гомельскае епархіяльнае ўпраўленне.
Вул. Баўмана, дом 16. Гомельская епархіяльнае ўпраўленне. Здымак 2018 г.
Вул. Баўмана, дом 16. Гомельская епархіяльнае ўпраўленне. Здымак 2020 г.
![image003.jpg image003.jpg](/upload/medialibrary/1be/z92w4ebmk7q5qy73zrympf6bl3vhpsch.jpg)
![image004.jpg image004.jpg](/upload/medialibrary/ae3/th8r5u043i9iakzj76dks788gtnk9a7c.jpg)
Вул. Баўмана, дом 16. Гомельская епархіяльнае ўпраўленне. Аздабленне рызаліта. Здымак 2018/2020 гг.