Навіны

10 МАЯ – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПАВАЖАНЫЯ ГАМЯЛЬЧАНЕ!

Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Галоўныя сімвалы нашай краіны – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

Воляй народа герб і флаг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.

У іх ўвасоблены вартасці грамадска-палітычнага ладу, нацэленага на развіццё і станаўленне нашай краіны.

У дзяржаўнай сімволіцы знайшлі сваё адлюстраванне прыхільнасць беларусаў да стваральнай працы і сацыяльнай справядлівасці. І таму гэтае свята яднае нашу нацыю, выказвае сілу духу і характар народа.

У гэты дзень жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у дасягненні грамадзянскіх і грамадскіх памкненняў, стваральнай працы на карысць нашага горада і краіны.

Старшыня
Гомельскага гарадскога
выканаўчага камітэта

П. А. Кірычэнка

Старшыня
Гомельскага гарадскога
Савета дэпутатаў

Н.Н.Кавалевіч