15 САКАВІКА - ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Паважаныя гамяльчане!
Віншуем вас з адным з галоўных дзяржаўных святаў - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабодаў чалавека. Асноўны закон краіны зацвердзіў правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання. Канстытуцыя адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця дзяржавы.
Правы і свабоды чалавека, сацыяльная абарона, бюджэтная палітыка, пытанні ўласнасці, абарона краіны - ўсё, што складае нашае жыццё, грунтуецца на палажэннях Асноўнага закона Беларусі.
Не сумняваемся, што і ў далейшым мы зробім усё для таго, каб забяспечыць непахіснасць асноўных палажэнняў Канстытуцыі, даючы магчымасць кожнаму грамадзяніну ў поўнай меры рэалізоўваць гарантаваныя ёю правы.
Паважаныя гамяльчане!
Прыміце пажаданні міру, шчасця і сямейнага дабрабыту. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх добрых справах на карысць нашай малой Радзімы і слаўнага Айчыны!
Старшыня |
Старшыня |