25 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам!
Летапіс пажарнай службы Гомеля захоўвае шмат слаўных імёнаў. Тых, хто стаяў ля вытокаў фарміравання галіны, тых, хто абараняў Гомель у гады Вялікай Айчыннай вайны, і тых, хто аднаўляў краіну і будаваў сьветлую будучыню.
Асаблівую старонку, гераічную і трагічную, вписало ў гісторыю пажарнай службы Беларусі ўдзел пажарных у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Беларускія ратавальнікі-пажарныя, праяўляючы гераізм і самаадданасць, ахвяравалі сваім здароўем і жыццём дзеля выратавання мільёнаў людзей.
Гісторыя службы налічвае мноства прыкладаў мужнасці і адвагі, нялёгкай працы на карысць гамяльчан. Стабільная і выразная праца нашых ратавальнікаў з'яўляецца гарантыяй паспяховай дзейнасці ўсіх гарадскіх устаноў і прадпрыемстваў, найважнейшым умовай спакойнага жыцця гараджан.
У ваша прафесійнае свята шчыра дзякуем усіх, хто займаецца прафілактыкай пажараў, хто знаходзіцца на перадавой лініі агню, за нялёгкую працу, мужнасць, за ўменне хутка дзейнічаць у экстрэмальных умовах.
Словы падзякі і ўдзячнасці выказваем у гэты дзень ветэранам службы за працу, за бясцэнны вопыт і веды, запатрабаваныя сёння.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем усім вам здароўя, дабрабыту, сілы духу і мірнага неба!
Старшыня П. А. Кірычэнка |
Старшыня Н.Н.Кавалевіч |