Навіны

8-9 мая ў Гомелі на некаторых адрэзках дарог будзе зменены рух транспарту

8 мая з 13.00 да заканчэння мітынгу ў Алеі Герояў па вуліцы Савецкай будуць забаронены прыпынак і стаянка транспартных сродкаў.

9 мая з 9.00 да заканчэння мітынгу па вуліцах Працоўнай, Камунараў, Кірава на ўчастку ад вуліцы Сялянскай да праспекта Леніна будзе закрыты рух транспарту.

У гэты час аўтобусы маршрутаў 3-Т, 14-Т будуць накіраваны па плошчы Леніна, праспекце Леніна і далей па маршрутах.

А тралейбусы №№ 1, 4, 10, 15, 16 пойдуць па праспекце Перамогі ў прамым і зваротным напрамках, тралейбусы №№ 2, 8, 20, 25 – па праспекце Перамогі, праспекце Леніна ў прамым і зваротным напрамках.

Па вуліцы Кірава ад Сялянскай да праспекта Леніна аўтобусы №№ 11, 38-Э паедуць па праспекце Перамогі ў прамым і зваротным напрамках.