Навіны

8 сакавіка - Дзень жанчын

Дарагія жанчыны!

Ад імя Гомельскіх гарадскога выканаўчага камітэта і гарадскога Савета дэпутатаў прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём жанчын!

Гэтае свята – выдатная нагода выказаць пачуцці ўдзячнасці выдатнай палове чалавецтва. Вернасць і прыгажосць, бясконцае імкненне жанчыны да дасканаласці услаўлены вялікімі майстрамі ў музыцы, паэзіі і жывапісу.

Вы дорыце жыццё, грэючы навакольны свет цяплом, дабрынёй і пяшчотай. Дзякуючы вашаму цярпенню і клопату ў хатніх ачагах гарыць агонь любові і ўзаемаразумення, застаюцца непарушнымі такія паняцці, як дом, сям'я, дзеці, мацярынства.

Вы робіце мужчын мацней, вдохновляете на добрыя справы і мужныя ўчынкі, плённую працу на карысць нашага горада. Дзеля вас і разам з вамі мы ўвасабляем у жыццё сур'ёзныя праекты, развіваем і добраўпарадкоўваем любімы горад. Перакананыя, што не толькі таленавітыя і працавітыя, але і самыя прыгожыя і абаяльныя жанчыны жывуць менавіта тут – у горадзе над Сожам!

Асаблівыя словы падзякі – жанчынам старэйшага пакалення, якія на сваіх плячах вынеслі нягоды Вялікай Айчыннай вайны.

Мілыя жанчыны! Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць утульнасць і дабрабыт, дамы будуць напоўнены святлом і любоўю. Няхай поспех спадарожнічае ва ўсіх справах і паўсядзённыя клопаты саступяць месца добраму настрою!

Старшыня
Гомельскага гарадскога
выканаўчага камітэта

П. А. Кірычэнка

Старшыня
Гомельскага гарадскога
Савета дэпутатаў

Н.Н.Кавалевіч