Навіны

Абсалютны рэкорд сутачнай праходкі ўстанавілі ў "Беларуснафце"

19 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтавікі ўстанавілі 17 лютага абсалютны рэкорд сутачнай праходкі - 820 м, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Рэкорд зафіксаваны на свідравіне нумар 445 Рэчыцкага нафтавага радовішча і выкананы брыгадай Светлагорскага ўпраўлення буравых работ (СУБР) нумар 9. Папярэдні рэкорд сутачнай праходкі 700 м быў устаноўлены 4 снежня мінулага года на свідравіне нумар 441 Рэчыцкага нафтавага радовішча гэтай жа брыгадай.

"Выніку ўдалося дасягнуць дзякуючы зладжанай рабоце спецыялістаў СУБР, Упраўлення па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін, Тампанажнага ўпраўлення, НГЗУ "Рэчыцанафта", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.