Навіны

Акцыі да Сусветнага дня пошты пройдуць у Беларусі 8-9 кастрычніка

Акцыі да Сусветнага дня пошты пройдуць у Беларусі 8-9 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта".

Падчас акцыі "Дзень посткросера" 8 кастрычніка пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных паштовых картак будзе дзейнічаць зніжка 10%.

Усе жадаючыя 9 кастрычніка змогуць прыняць удзел у "паштовай віктарыне". Падчас акцыі ўдзельнікі зададуць пытанні пра гісторыю пошты і паштовых паслугах. Тыя, хто выдатна справіцца з заданнем, атрымаюць у падарунак памятныя сувеніры. У Менску акцыя пройдзе з 10.00 да 11.00 і з 15.00 да 17.00 у круглай зале паштамта (пр. Незалежнасці, 10), іншыя адрасы акцыі можна паглядзець на сайце "Белпошты".

Сусветны дзень пошты адзначаецца штогод 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874 годзе ў Берне (Швейцарыя). Афіцыйнае паведамленне аб правядзенні Сусветнага дня пошты прагучала з трыбуны Кангрэса СПС, які адбыўся ў 1969 годзе ў Токіо (Японія). З тых часоў Сусветны дзень пошты штогод адзначаюць у многіх краінах свету, святочныя мерапрыемствы праводзіць і беларускі нацыянальны паштовы аператар "Белпошта".

БЕЛТА