Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да Br195
Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да br 195. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года №659, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Зараз базавая стаўка складае Br185.
Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
БЕЛТА