Навіны

Беларусы могуць унесці ў Палату прадстаўнікоў прапановы аб зменах у Канстытуцыю

Палата прадстаўнікоў збірае прапановы па зменах у Канстытуцыю Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.

Свае прапановы беларусы могуць накіроўваць па электроннай пошце Zakon@house.gov.by да 25 кастрычніка.

"Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў", - гаворыцца ў паведамленні.

У Палаце прадстаўнікоў звярнулі ўвагу: накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

БЕЛТА