"Белпошта" прапануе 9 мая бясплатна адправіць паштоўку ветэрану
РУП "Белпошта" 9 мая правядзе акцыю "Адпраў вестку ветэрану", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
У гэты дзень у некаторых аддзяленнях сувязі кожны жадаючы зможа набыць паштовыя карткі і падпісаць іх у адрас ветэранаў. Супрацоўнікі "Белпошты" бясплатна даставяць іх па ўсёй рэспубліцы.
У Гомельскай вобласці акцыя пройдзе ў наступных аддзяленнях:
АПС № 50, пр. Леніна, д. 1, г. Гомель, з 16:00 да 17:00
АПС № 7, вул. Першамайская, д. 76, г. Жлобін, з 16:00 да 17:00
АПС № 3, пл. Леніна, д. 3, г. Калінкавічы, з 16:00 да 17:00
АПС № 7, вул. Ленінская, д. 34, г. Мазыр, з 16:00 да 17:00
АПС № 3, вул. Савецкая, д. 66, г. Рэчыца, з 16:00 да 17:00
Прыняць удзел у акцыі могуць толькі фізічныя асобы.
БЕЛТА