Навіны

"Белпошта" бясплатна даставіць паштоўкі 1 кастрычніка

РУП "Белпошта" 1 кастрычніка правядзе ў некаторых аддзяленнях сувязі акцыю "Сусветны дзень паштовай карткі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

У гэты дзень у месцах правядзення акцыі кліенты змогуць купіць паштовыя карткі, падпісаць іх і бясплатна адправіць сваім блізкім, сябрам і партнёрам па тэрыторыі Беларусі.

У Менску акцыя пройдзе з 10.00 да 12.00 і з 15.00 да 17.00 у круглай зале паштамта (пр. Незалежнасці, 10).

"У гісторыі вядомыя некалькі версій нараджэння на свет ілюстраванай паштоўкі для паштовых адпраўленняў. Адна з версій мае Аўстра-германскае паходжанне, згодна з якой першая картка для карэспандэнцыі з'явілася ў Венскай друкарні 1 кастрычніка 1869 года. Гэты дзень і стаў афіцыйнай датай святкавання паштовай паштоўкі", - адзначылі ў "Белпошце".

На тэрыторыі Беларусі першыя паштоўкі пачалі выдаваць у 1890 годзе.

БЕЛТА