Навіны

"Белпошта" раіць загадзя паклапаціцца аб перасылцы пошты перад Новым годам

РУП "Белпошта" раіць загадзя паклапаціцца аб перасылцы паштовых адпраўленняў у пераднавагодні перыяд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Звычайна напярэдадні навагодніх і калядных святаў патокі пошты павялічваюцца ў 2,5 разы. "Улічваючы гэта, рэкамендуем загадзя паклапаціцца аб перасылцы міжнародных і ўнутраных паштовых адпраўленняў, у тым ліку аб замовах у інтэрнэт - крамах, перасылцы пісьмовай карэспандэнцыі, паштовак і віншавальных картак", - адзначылі ў "Белпошце".

Спецыялісты таксама нагадваюць аб неабходнасці правільна адрасаваць паштовыя адпраўленні. Гэта дапаможа апрацаваць ліст аўтаматызавана і скароціць тэрміны перасылкі і дастаўкі адпраўленняў.


БЕЛТА