Навіны

Белтэлерадыёкампанія напярэдадні Вялікадня правядзе прамыя трансляцыі набажэнстваў

Напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да онлайн-трансляцый набажэнстваў, якія ў гэтым годзе медыяхолдынг арганізуе ў поўным аб'ёме і ў прамым эфіры.

16 красавіка, 12.00, тэлеканал «Беларусь 3» – прамая трансляцыя ў Вялікі Чацвер Чыну мыцця ног з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 14.00, тэлеканал «Беларусь 3» – прамая трансляцыя Вячэрні з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3» – прамая трансляцыя Ютрані з Чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

18 красавіка, 13.15, тэлеканал «НТВ-Беларусь» – прамая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Ерусаліме (сыходжанне Жыватворнага агню і Ўсёправаслаўная малітва аб міры на Святой Зямлі).

18 красавіка, 23.45, тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» – прамая трансляцыя Святочнага Набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрасенне па календары праваслаўнай канфесіі з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх вернікаў правесці важныя духоўныя дні дома і ўбачыць усе набажэнствы ў прамым эфіры і ў поўным аб'ёме.